Львоўскі вакзал, трамвайны прыпынак, вялікі ліхтарны слуп з правадамі і маленькі рэкламны слуп з сацыяльнаю рэкламаю.
Тыповая тэлефонная будка. Яны такія ўсюды (як мінімум у цэнты)
Нетыповая тэлефонная будка... Унутры вісіць корпус ад тэлефона, які я дагэтуль бачыў толькі у фільмах. Памойму гэта той, дзе ручку круцілі і прасілі злучыць. Бачылі такіх як мінімум два. Цікава, спецом не пыбіраюць, ці проста 70 год да іх нікому няма справы?
А вось і яна - тая самая вуліца...
Тыповая ўрна для сьмецьця ;-) і тыповая дарога ў цэнтры горада. У цэнтры ходзяць толькі трамваі, і на некаторых вулачках - маршруткі. прычым травмайная паласа як правіла супадае з палаосой для аўтамабіляў.
Касьцёл, на які вы наткнеціся разоў 8 за прыбыцьцё ў горадзе.
Задворачкі гістарычнага цэнтру
Памойму, "плошча Свабоды". Адное з нешматлікіх месцаў у цэнтры, дзе ёсьць асфальт і светлафоры, на якія нехта зьвяртае увагу. Вакол усё зялёнае, у той час як у Мінску усё толькі-толькі пачало зелянець.
Плошча Тараса Шаўчэнкі і клёвыя будынкі за ім
Рэдкі выпадак: тыповая тэлефонная будка побач з тыповай паштовай скрыняю.
Прыкаліцеся! Савецкія апараты з газіроўкаю! Я такія памятаю толькі ў глыбокім дзяцінстве, а тут сустрэлі працуючы! Шкада, нешта перашкодзіла нам ім скарыстацца... Цяпер ніяк сабе гэтага не дарую. Адзін дык нават з сіропам ваду даваць мог.
Утульны пакойчык у хостэле, які мы знялі за 35 баксаў у самым цэнтры горада.
2 вакенцы больш нагадвалі байніцы ў Брэсцкай крэпасьці. А відаць зь іх было якраз тое, што хаваецца унутры двароў за прыгожымі старымі домікамі 16-19 стагодзьдзяў.
Амаль адразу пасьля выхаду з хостэла. Частка плошчы "Рынак"
Цэлую раніцу падымаліся на узгорак, зь якога відаць Львоў. Як водзіцца, недалёка каля такіх месцаў ставяць тэлівізійныя вышкі.
Гэта самая вершыня.
Яшчэ адзін прыгожы здымачак на маю "зеркалачку"...
Гістарычны цэнтр з вышыні..
Роўненька з другога боку ад гістарычнага цэнтра "малінаўкі" і "шабаны". Адно што радуе: людзі жывуць і там, і там, і па памерах раёны суадносныя.
А гэта неверагодна клёвы холм.. Думаю, зь яго горад было б відаць не горш, чым з гэтай сматравой пляцоўкі.
Спускаемся мы такія з гэтай самай пляцоўкі - а тут так опа! - дрэва з клёвымі каранямі.
Пімп-мабіль на базе аўтамабіля ГАЗ-"Волга". А яшчэ ёсьць турыстычны паравозік, які мы піццот разоў бачылі, але не разу не сфоткалі.
Жанчына-паліцай. Заўважыла што я яе фоткаю і адвярнулася. Найбольш мне спадабалася яе шляпка.. Цікава, гэта форма такая, ці яе уласная ініцыятыва? У разы прыгажэй за фуражкі, кепкі і пілоткі атрымалася.
Каля парку было кафэ пад адкрытым небам, дзе мы прыселі бахнуць піва і захаваць марожка. А гэта адзін з суседніх столікаў :)
Прыкладна тут разварочваюцца львоўскія трамваі ;)
Пахабны здымачак з нейкім бронзавым мужыком
Яшчэ адна мега-фотка на маю "зеркалачку".. Памойму, дарма я ў 4-й клясе закінуў займацца фатаграфіяй?..
Турыстаў па Львову ходзіць нямерана. Прычым, усё больш гэта ўсялякія палякі і немцы. Яшчэ 5 сек назад гэтая кампанія з вялізнымі аб'ектывамі ўсе заўзята фоткалі. Але пакуль я дастаў свой фоцік каб сфотаць іх, яны адразу перасталі фоткаць.
Маленькі мытынг "Украінскай партыі" прысьвечаны дывізіі "Галіччына". Як я разумею, першы шэраг - гэта ветэраны. Яны глядзяць на сцэну, на якой выступаў чарговы партыец. Дывізія "Галіччына" - гэта такая 14-я дывізя (1-я Украінская) SS ( http://en.wikipedia.org/wiki/14th_Waffen_Grenadier_Division_of_the_SS_Galicia_(1st_Ukrainian) ). Скардзілія яны, што улада не хоча прызнаваць іх подзьвіг і не заўважае герояў Украіны.
Мы схадзілі ў шырокавядомы бар "Крыівка" (Зямлянка), пасьля чаго сабраліся на вакзал. Але недзе на дарозе паламалася маршрутка на трамвайных шляхах, адцягнуць яе не было куды, таму трамвайны рух быў паралізаваны. Але ўсё скончылася добра - палову шляху мы прайшлі пешшу, другую - праехалі на маршрутцы. Вакзал! І на канец: галоўнага на фотках вы ўсё адно не пабачылі :) Там клёва!