Да мемарыяльнага комплекса "Хатынь" з Мінску на моцыку трэба праехаць 54 км (памойму). Да комплкса вы пад'едзеце вунь па той дарозе, што злева хаваецца далёка за лесам і паставіце моцык на стаянку што зправа, і ўзяўшы ў рукі шлем і сумку на бак, якую чамусьці ўзялі з сабою замест заплечніка, накіруецеся да пачатку экспазіцыі.
...а перад вамі будзе вось такі выгляд. Трэба сказаць, што дарога з трассы да мемарыяльнага комплекса і сам комплекс вельмі чыстыя і дагледжаныя.
Галоўны помнік, знаёмы са школы кожнаму з нас. Там далей за ім - "Могілкі вёсак". Экскурсія школьнікаў была ўсяго адна. Астатнія людзі, які сустрэліся - проста наведвальнікі. Як правіла - сям'я з дзецьмі.
На месцы кожнай спаленай хаты стаяць вось такія слупы. На кожным зь іх ёсьць званы, і яны звоняць прыкладна 2 разы ў хвіліну. І на кожным напісаныя імёны тых, хто жыў ў гэтай хаце. Ёсьць слупы з адным іменем, але найчасьцей - бацька, маці і 3-е ці 5-ра дзяцей.
Побач з галоўным помнікам стаіць вось гэтая канструкцыя. Сімвалізуе месца спаленьня (дах сараю, у які сагналі людзей)
Сімвалічная "вуліца" ўздоўж "хат". На бетонных шыльдах нічога не напісала. Каля іх проста пачынаецца дарожка да чарговага слупа з імёнамі.
Пастамент за галоўным помнікам. Сімвалізуе уваход на "Могілкі вёсак", якія былі спаленыя разам з жыхарамі, як і Хатынь.
Астатнія "хаты" і частка "могілак вёсак"
Вечны агонь
"Сцяна памяці". На колькі я зразумеў, у кожнай такой ячэйцы пазначаная колькасьць ахвяраў у канкрэтным горадзе ці раёне.
Тая ж сьцяна. За рашоткамі - надпісы пра колькасьць ахвяраў у "лагерах смерці" у гарадах, дзе гэтыя лагеры існавалі.
Зправа ад вечнага агуню у выглядзе такіх дрэваў - спіс вёсак. Бліжэй - "магілы вёсак" (назва вёскі - раён).
Такія канструкцыі я пабачыў дзьве... На колькі я зразумеў - сімвалізуюць яны "калодзеж". Зправа - каробачка, куды можка кінуць грошы.
Дно калодзежа (на папярэднім фотаздымку - квадрацік у цэнтры пліты)... І толькі цяпер я заўважыў, што на фотках далёка не ўсё, што я пабачыў і што хацеў бы паказаць вам. Калі вы там не былі - варта з'езьдзіць.