Добры дзень. Мы вядзем прамы рэпартаж з курортнага горада Хургада, вобласьці Чырвонае Мора, Арабская Рэспубліка Егіпет. Насельніцтва - каля 30 тысяч. Плошча - афігенная. Перад вамі атэль "Regina Style Resort", дзе мы і правядзем з вамі наступныя 7 дзён.
Атэльны комплекс знаходзіцца ў самым цэнтры горада з аднаго боку і ў той жа час на беразе мора - з другога. Перад вамі правае крыло будынку з папярэдняй фоткі. Знешні бок атэля уключае у сябе 2 рэстараны, абменьнік і парачку-другую сувенірных крам.
Ой, дзе гэта мы?! Правільна - на балконе нумара гэтага атэля. Каб выгляд быў менавіта такі, а не будоўля ці нейкі бурчашчы металічны агрэгат - прыйшлося выкласьці 20 баксаў.
Выгляд з таго ж балкона - "спіна" галоўнага будынку атэля :) Гэты басейн пакідае клёвае уражаньне ў першы дзень, але далей ты высьвятляеш, што ў ім ніхто не купаецца - бо за сабранымі шторкамі буфет, дзе рускія і іншыя турысты харчуюцца па сістэме "all inclusive". Балконы з верху - такія ж як і той, на якім я стаю.
Можна было зняць яшчэ і вось такі вось домік. У ім адзін паверх і непразрыстае шкло. У нумары ёсьць як мінімум ложак (ці два :) ), столік, 2 крэслы, люстэрка з тумбачка і шуфлядаю, тумбачкі ля ложку, целік (20 каналаў, з іх ОРТ, РТР і нейкі музычны), шафа, кандыцыянер, душ і сарцір.
Кармілі - афігенна. Прыядацца ўсё пачало хіба толькі на 6-ты дзёнь. Напружвала толькі што сьняданак з 7 да 10 (усе нармальныя людзі яшчэ спяць), і вячэра з 19 да 23. Абеда ў нас не было - але аб гэтым мы ніразу не пашкадавалі: на такой сьпякоце есьці даводзіцца мала і абед нам запраста замянялі дыня ці гранат, набытыя у горадзе.
Як вы заўважылі - на тэрыторыі атэля ўсё зялёненькае, чысьценькае і пастрыжанае (часам нават занадта). Насамрэч - вакол безпрабудная пустыня, а ўся тэхнічная вада - прывазная з Ніла і піць яе забаронена. Але пры ўсім гэтым яе хапае каб мыцца, змываць унітаз і суткамі паліваць са шлангаў усю гэтую зеляліну.
Эцюд "Доўгая дарога да мора"
Кампазіцыя "Ідзі, я цябе сфоткаю каб усе бачылі што ты тут быў" (але ж мы та з вамі ведаем, што гэта вельмі поста робіцца ў Фоташопе)
Фінікавыыя пальмы. Фінікі там зразалі час ад часу, але я чота ачкаваў іх пакаштаваць.
Элітнае фота з замыленым бэкграундам ©
Прайшоўшы стопісят метраў сярод пальм, трапляеш да бара ля басейна, дзе вам прапануюць лёгкія закускі і напоі. Ну і канешне ж да самога басейна.
Вось бар. Чамусьці пусты. Не ведаю ці бясплатны ён для тых, у каго ўсё ўключана, але для мяне там усё каштавала бешанага бабла (Кола 0.33 - 3500р, Мясцовае самае таннае піва 0.5 - 9000р) Сам басейн - глыбокі :) Таму плаваць я уім пачаў толькі на трэці дзень.
За басейнам - пляж. Вось у тым шапіку сядзяць 2 арабы і бясплатна даюць пляжныя ручнікі ў абмен на карткі. Да 19:00 ручнік трэба здаць, атрымаўшы карткі назад. Карткі губляць нельга.
А вось так і выглядае пляж :) Выбіраеш ляжак, сцеліш ручнік і ляжыш. Месцы заўжды ёсьць, што выгадна адрозьнівае гэты пляж ад крымскіх.
Я не люблю сонечныя акуляры, але прыйшлося набыць, бо пад канец дня вочы адчувалі сябе неяк дзіўна.
Такая вось будоўля (эй..глядзіце на дальні план) ідзе паўсюдна навакол. А вось будаўніка ніколі ніводнага не бачыў.
Тут было самае складанае - намаляваць праўдападобны цень.
А тут - заваліць гарызонт.
Пасьля ляжаньня і купаньня "анімэйшн цім" запрашае пагуляць у валейбол. Сетка нацягнута херова, пясок - гарачы, ў шлёпках бегаць не зручна і вецер. Таму гульня была як парвіла унылая і нецікавая. Анімэйшн складаўся з аднаго араба і 2-х украінскіх студэнтаў. Апроч валейбола яны яшчэ праводзілі зарадку, аквааэробіку і круцілі музло. А 2 разы на тыдзень ладзілі перфоманс ля бассейна: першы раз - факір-шоў (араб дыхаў агнём і ляжаў на бітым шкле), а другі - народныя танцы (запрошаныя дзеўкі і мужык).
Па пляжы хадзілі розныя назойлівыя чувакі. Сфоткацца каштавала бакс, пакатацца - 4 бакса. Яшчэ прапаноўвалі катацца на сёрфінгу, тур на квадрацыклах і масаж з турэцкай баняй. Праўда назойлівымі яны былі толькі першыя дні - а пасьля проста хадзілі віталіся і пыталі ці не надумаў я.
У канцы канцоў я пагадзіўся на турэцкую баню(паглядзець што гэта такое) і на квадрацыклы (паглядзець пустыню і пакатацца). Самі чувакі заўжды знаёмяцца, часам нават памятаюць тваё імя на наступны дзень. Саміх жа іх з 80% верагоднасьцю клічуць Махмудам ці Мухамедам. Але некаторыя прадстаўляліся Валенцінам, Сяргеем ці Васяй :)
Багаты падводны сьвет Чырвонага мора мы так і не захацелі пабачыць. Ныраць і плаваць мы не ўмеем, а ад экскурсіі на батыскафе чувак, які парыў пра квадрацыклы, нас адгаварыў :)
Сё, пара ў горад, дзе багатае начное жыцьцё :)
Піва ў крамах там толькі безалкагольнае. А вось у кафэшках заўжды ёсьць Stella ад 3500 да 4500руб і Хайнекэн па 5000-6000. Але мне нармальна каціла першае. Як правіла ў кафэшках усе толькі п'юць, бо ядуць, вядома, у атэлі нахаляву. Месцы там заўжды ёсьць, абслугоўваньне як правіла - вельмі хуткае. Буйныя рыбныя рэстараны таксама маюць месца быць, але мы так і не выкраілі час туды схадзіць.
Сам горад - гэта нешта неверагоднае па сваім кантрасьце з атэлям. Нам неяк параіў гід з'ездзіць у down town - паглядзець. Але мы, прыехаўшы туды, вырашылі на доўга не затрымлівацца :)
Там можна ўзяць машыну на пракат, калі ёсьць нашыя правы. Але нахера яны там могуць спатрэбіцца - я не ведаю. Знакаў і светлафораў - адзінкі. Перакрыжаваньні арганізаваны так, каб сустрэчныя патокі - не перасякаліся, а былі толькі развілкі. Усюды дзе ў нас двайная сплашная - у іх бардзюры. Пешаходных пераходаў няма, а гудок клаксона азначае "Превед!", "Падвесьці?", "Куды едзеш/ідзеш!?", "Я цябе аперажаю", "Ура, у мяне клёвы настрой!" і "Усе - підарасы!". А пераходзіць дарогу можна ўсюды.
Разметкі няма, замест знакаў - ляжачыя паліцэйскія. Я думаю так таму, што на знакі і на разметку усім было б пабарабану. Вывескі крамаў паражаюць сваёй наіўна прастатою (як правіла напісаныя яны на 3-х мовах, часта - з памылкамі): "Дом хлопка каркуша", "Cotton palace", Star Fish, "Арбат". Усё пералічанае як правіла уяўляе сабою шапік 3х3м.
Самі арабы ў кафэ не сядзяць, а замест гэтага наведваюць "кальянніцы" (слова я сам прыдумаў). Там паляць, бяседуюць ці глядзяць целек. На фотцы - дарожны знак. Дзікая рэдкасьць у гэтых краях.
Жылы дом. Чуў, што сярэдні заробак там - 100баксаў. З машын - 50% таксі, астатнія - старыя калымагі альбо Дэу ці Кіа, прычым ёсьць яны далёка-далёка не ва ўсіх. Моцыкі - таксама сугуба утылітарныя і танныя. Шмат грузавых велікаў і моцыкаў. На матацыклах ездзяць з большага без шлема, нават паліцыя.
Сэрэдні раёнчык. Там усюды прынята гандлявацца. Ну не разумеюць яны, тупыя, што нашыя людзі, калі чуюць "30 баксаў!" за талерку, то крыўдзяцца што іх трымаюць за лахоў. Але тэрыторыя іхняя - таму ты вымушаны гуляць па іх правілах. А правілы простыя: у адказ называй сумму, колькі б гэта каштавала ў нас ці колькі ты гатовы выкласьці. І стой на гэтай сумме да апошняга. Акуляры за 45 тысяч лёгка купляюцца за 10, хаця на гэта траціцца 5 хвілін. Калі твая цана нармальная, то на словы "ну сё, пака" яны табе аддадуць рэч. Інакш - адпусьцяць з мірам і зусім не пакрыўдзяцца. Гандлявацца можна усюды, акрамя аптэк, спермаркетаў і рэстаранаў. Асабліва цяжка з ювельрнымі вырабамі - хер ведае колькі яны каштуюць і ці сапраўдная перад табою срэбра :)
Новенькі комплекс. Па горадзе развешаныя аб'явы аб продажы кватэр у такіх за 300баксаў за метр, ад 18000 за кватэру. У комплексе - басейн, паркоўка, ахова.
Сбмецьце - вялікая праблема. Улады змагаюцца-змагаюцца, але арабы усё адно усё выкідваюць сабе пад ногі і міма ўрнаў, колькі б іх вакол не было. Такія вось груды смецьця УСЮДЫ. Прыбрана толькі каля дарагіх (адносна) атэляў і рэстаранаў на галоўных вуліцах. Любы ж завулак - памойка.
Гарадскі пезайж
Нейкая нефігова крутая мячэць.
Насельніцтва, як не цяжка здагадацца, - мусульмане. Якраз быў Рамадан у іх, чым мы актыўна карысталіся: з 17:30 да 18:30 у горадзе станавілася спакойна і цябе не хапалі за руку і не крычалі нічога розныя прадаўцы. Яны сядзелі у сваёй краме і елі.
А гэта я і "арафатка". Падарылі для "мотосафары". Завязваў не сам. Цяпер ляжыць у шафе - хер ведае што зь ёй рабіць.
А гэта - Юля і арафатка. Таксама хутка будзе кіраваць квадрацыклам :)
Комплекс з квадрацыкламі на фоне Юлі. Пасьля матацыкла кіраваць квадрацыклам - дзікі жах. Ён не паварочваецца пры нахіленьні корпуса.
А гэта "спайдэр".
Кіраваць ім аказалася куды цікавей чым квадрацыклам, хаця праехалі мала - хвілін 15, а на квадрацыклах гуськом ехалі 45 хвілін. Асабліва разганяцца не далі, ды і не заўжды хацелася - путыня, сцуко, няроўная.
Мініацюра "Спайдэры едуць па пустыне"
І навошта я бакс на пляжы таму чуваку плаціў?..
Самае складанае - злазіць з верблюда. Вельмі проста упасьці наперад, калі ён пачынае сядаць.
Угадайце, на чым гэта я нясуся хутчэй за вецер?
Правільна! :) Самы папулярны атрацыён быў. На коней ажыятаж быў куды меньшы.
Ну вось і ўсё.. Адпачылі і хопіць. Наперадзе доўгі і мутарны маршрут Хургада - Масква - Мінск.