Вечар Тацянінага Дню года 2005. Ішоў мокры снег, дзень прайшоў пуста і бессэнсоўна. І толькі 2 халяўныя квіткі ў цёмную змрочную канцэрнтую залу "Мінск" на канцэрт Ж.Отрадной трошачку падфарбавалі яго ў розныя колеры.
На сцэне стаялі інструменты, а ударную устаноўку ад бруду падлогі ахоўваў дыван, які яшчэ зусім нядаўна укрываў грузавічок, у якім развазілі нябожчыкаў.
У 19:02 зала проста трышчала па швах ад наплыву наведвальнікаў!
Па кутках сцэны прыгожанька паблісквалі неякія клёвыя дэвайсы, манячы да сябе позіркі неспакушонага слухача.
Эратычны ультрафіялетавы фон, і..
Вось яна!!!
Парадавала: простая невычурная дзяўчынка з афігенным голасам Расчаравала: я ішоў на падтанцоўку са спаднічкамі, а прышоў на прыгожыя жывыя песні пра каханьне пад жывую музыку.
Пух, адказваю на тваё пытаньне: на яе увесь канцэрт свяціў белы ліхтар.
Маленькі рост не удалося схаваць за супер высокімі абцасамі :) ***Антракт!***
Уході, дверь закрой! У меня теперь другой!
Мне не нужен больше твой! Номер в кніжке запісной!
Я не віжу вашіх рук! Я не віжу вашіх глаз! Хлопаем! Поём!
Ну карцей яшчэ пара песень, кветкі, спевы хорам, пенавязлівы намёк папрасіць "на біс", песня "на біс", занавес!