Прыехаўшы ў Маскву ў 10 раніцы, мы мелі 5 гадзін каб па ёй палазіць у суправаджэньні Юлінай былой суседкі па інтэрнаце, якая воляю лёсу цяпер навучаецца ў МДУ. Гэта яна не умее фатаграфаваць :)
Па тэлебачаньні мне Масква ўяўлялася "белокаменной" і "златоглавою", а таксама "каўказкаю" і "крымінальнаю", з кучай пробак, натоўпамі народу і буцікамі з усіх бакоў. На фотцы Юля і Оля (наш гід)
На самой справе горад Масква - унылы незразумелы ацтой. Вуліцы як вуліцы, людзі - як людзі. Ніводнага Бэнтлі так і не пабачылі, каўказцаў аказалася нашмат меней, чым я сабе уяўляў. Метро на нашае бабло каштуе 2200 рублёў, замест жэтонаў - безкантактныя картонныя карткі, запраграмаваныя на заказаную колькасьць паездак. На фотаздымку - "дрэва каханьня", куды маладыя вешаюць замок "на вечнае каханьне".
Адна з нешматлікіх кампазіцый якая вартая увагі. Ціпа самыя ганебныя парокі чалавецтва. "Сквапнасьці" там не было, таму і стаю я паводдаль ад іх усіх.
Да. У астатнім горад дзіка-прыдзіка дарагі. Вось проста ў крамах проста ежа каштуе проста ў 1.5-2 разы даражэй чым у Мінску. Вось проста так. Пры гэтым картка "Visa" там - безпантовы кавалак пласмассы.
Па дарозе да Чырвонай Плошчы сустрэлі бясплатную прыбіральню. Чыстую, прыбраную, з вадою і люстэркамі. Бадай - самае прыемны успамін аб Маскве.
Адсутнасьць пробак патлумачылася нашым гідам як "субота, усе выехалі за горад".
А тут ляжыць "кто бы вы бы думалі?" © І вы ведаеце, я б схадзіў бы паглядзець. Але была чарга, у асноўным з японцаў, а часу заставалася не так і шмат. Злева - мантыруюцца трыбуны для чарговага грандыёзнага канцэрту, што, памойму, вельмі падасрала на маё ўражаньне пра плошчу.
ГУМ. Памойму клёвы.
А гэта "Лубянка". Менавіта яе агенты і кіруюць цяпер Расеяй, а па меркаваньні некаторых, і Беларусьсю.
Праваслаўная часоўня ёсьць нават на другім паверсе богам забытага месца - Беларускага вакзала. На гэтым фоне спектакль з назваю "Мы - русскіе! С намі Бог!" нэрвова паліць у баку.
Я знайшоў гэты надпіс трошку ебанутым. Там увогуле па руску нейкія дзіўныя надпісы: на эскалатары напісана "Проход воспрещён". Калі вы апошні раз у жыцьці чулі слова "воспрещён"?
Клёвае афармленьне ці то кафэ, ці то крамы, праўда?
Ну а вось гэтай ебанутай назвай рэстарана я і скончу свой кароценькі отчоцег пра кароценькае падарожжа па Маскве.